У нас ты не засумуеш, гэта дакладна. Займайся чым заўгодна, ад сумленнай працы да займальнай гульні. Жыць у вёсцы - не значыць жыць сумна! Пачні свае самыя захапляльныя прыгоды ! Назад у горад табе не захочацца! Вёска заблытаная, у ёй мноства сакрэтаў, якія табе прыйдзецца разгадаць. GEAVILLAGE - цэнтральная лакацыя, ад якой у розныя бакі ідуць шэсць шляхоў да шасці ключавых прыпынкаў. На кожным з іх цябе чакаюць незвычайныя прыгоды.
Такім чынам, мы адпраўляемся ў шлях! Жадаю поспехаў!
«Б-6»
Першы прыпынак «Б-6» тоіць у сабе цікавыя геаграфічныя звесткі аб планеце Зямля і яе абалонках
«Г-7»
Хочаш даведацца пра геаграфічныя асаблівасці прыроды, насельніцтва і гаспадаркі мацерыкоў і асобных краін зямнога шара? Тады гэта твой прыпынак!
«М-8»
Цябе цікавяць краіны і народы свету? «М-8» паведаміць пра гэта.
«в-9»
Гэты прыпынак арыентуе цябе на глыбокае комплекснае вывучэнне прыроды, насельніцтва, гаспадаркі сваёй краіны, яе асобных раёнаў
«М-10»
Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва - вось асноўныя пытанні, якія характэрны для «М-10»
«Г-11»
Калі ты пераадолеў усе перашкоды, ты будзеш жаданым госцем на апошнім прыпынку «Г-11». Пераходзь да апошнягя выпрабавання!
Мы пастараемся стварыць максімальна камфортную сераду і ўтульнасць для вас падчас адпачынку, выхадных або вучобы
Што ўяўляе сабою GEAVILLAGE:
gea - частка складаных слоў, якіія азначаюць: звязаны з Зямлёй, адносіцца да Зямлі, да яе вывучэння, village - вёска
Заданні
На кожным прыпынку цябе чакаюць выпрабаванні і перашкоды. Але калі добра пастарацца, то ў цябе ўсё атрымаецца
GEAVILLAGE - не проста вёска
GEAVILLAGE - цэнтральная лакацыя, ад якой у розныя бакі ідуць шэсць шляхоў да шасці ключавых прыпынкаў. Гэта квіток у незвычайна прыгожы свет, дзе вас будзе атачаць прырода і вясковая эстэтыка.
Сустрэча з кіраўніком
На кожным этапе табе прапануецца сустрэцца з гаспадаром рэгіёна для наладжвання суседскіх зносін і эканамічных сувязей
Ключавыя прыпынкі
Назвы прыпынкаў табе нічога не нагадваюць?.. Гэта першыя літары назваў абласцей Беларусі, лічбы якіх указваюць на клас
Віртуальны пакой
Ну і як жа без чароўнага пакою геаграфічных ведаў!.. Хочаш зазірнуць? Клікні на пункт меню «ВІРТУАЛЬНЫ ПАКОЙ»
Дзе мы размешчаны
GEAVILLAGE
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Лідскі раён
Ёсць пытанні? Жадаеш атрымаць кансультацыю анлайн?
Напішы жаданы час зносін і ўмовы. Мы ператэлефануем, каб адказаць на твае пытанні.